Notice: Function _load_textdomain_just_in_time was called incorrectly. Translation loading for the ninja-forms domain was triggered too early. This is usually an indicator for some code in the plugin or theme running too early. Translations should be loaded at the init action or later. Please see Debugging in WordPress for more information. (This message was added in version 6.7.0.) in /home/p/papani8h/avia.si/public_html/wp-includes/functions.php on line 6114 Notice: Function _load_textdomain_just_in_time was called incorrectly. Translation loading for the ninja-forms domain was triggered too early. This is usually an indicator for some code in the plugin or theme running too early. Translations should be loaded at the init action or later. Please see Debugging in WordPress for more information. (This message was added in version 6.7.0.) in /home/p/papani8h/avia.si/public_html/wp-includes/functions.php on line 6114 {:si}Storitve poslovnega letalstva v Sloveniji{:}{:ru}Деловая авиация в Словении{:}{:uz}Словенияда ишбилармонлик авиациясининг хизматлари{:}{:ar}خدمات الطيران التجاري في سلوفينيا{:}{:ua}Послуги ділової авіації в Словенії{:}{:tj}Хизматрасониҳои авиатсияи хусусӣ дар Словения{:}{:kg}Словениядагы иштик авиациянын кызмат көрсөтүүлөрү{:}{:kz}Словениядағы іскери авиация қызметтері{:}{:ge}საქმიანიავიაციისმომსახურებასლოვენიაში{:}{:pl}Usługi lotnictwa biznesowego w Słowenii{:}{:fr}Services de l’aviation d’affaires en Slovénie{:}{:it}Servizi di aviazione d'affari in Slovenia{:}{:by}Паслугі дзелавой авіяцыі ў Славеніі{:}{:am}Բիզնեսի ավիացիայի ծառայությունները Սլովենիայում{:}

Калі вы жадаеце замовіць джэт у Славеніі, дык гэта можна зрабіць праз вядучага еўрапейскага авіяброкера AVIAV TM (Cofrance SARL). Прыватны самалёт – гэта найлепшы спосаб падарожнічаць па ўсім свеце, ён мае мноства перавагаў перад звычайнымі рэйсамі.

  1. Вы ляціце па любым патрэбным маршруце без перасадак.
  2. Вы можаце забраніраваць рэйс, які не прадастаўляе ніводная авіякампанія.
  3. Вам удасца патрапіць нават у зусім цяжкадаступныя месцы ці, напрыклад, на яхту ў моры, калі вы наймаеце верталёт.
  4. Вам не давядзецца марнаваць ў аэрапорце некалькі гадзін на рэгістрацыю і дагляд, – гэта зойме не больш за пяць хвілін.
  5. Вы вандруеце ў атачэнні сваіх сяброў, калег або сям’і, без старонніх пасажыраў на борце.
  6. Вы бавіце час у пералёце так, як лічыце патрэбным: адпачываеце, працуеце ў інтэрнэце, прымаеце душ, праводзіце дзелавыя перамовы і інш.
  7. Вы можаце замовіць на борт абед з найлепшага рэстарана, любімы фільм ці музыку, кветкі і ўсё, чаго пажадаеце.
  8. Вы прыбываеце ў пункт прызначэння поўным сілаў, і вас там ужо чакае камфортны аўтамабіль.

Гэта толькі некаторыя перавагі, якія падорыць вам дзелавая авіяцыя, па праўдзе іх нашмат больш, і тыя, хто наймаюць прыватныя самалёты, выдатна ведаюць, што такое падарожжа дорыць непаўторнае пачуццё свабоды і незалежнасці.

Замоўце прыватны самалёт анлайн

Замовіць прыватны пералёт можна адразу на сайце кампаніі AVIAV TM (Cofrance SARL). Вам не давядзецца ехаць да нас у офіс і нават ўставаць з месца. Забраніраваць рэйс удасца за некалькі хвілінаў, дамова заключаецца дыстанцыйна, а аплата ажыццяўляецца па безнаяўным разліку.

Проста запоўніце форму на нашым партале і чакайце адказу. Менеджар разгледзіць вашую заяўку і звяжацца з вамі для ўзгаднення ўсіх дэталяў. У прызначаную гадзіну бялюткі адміністрацыйны самалёт будзе чакаць вас у аэрапорце.

 

Чаму менавіта мы

Кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL)

  • мае амаль дзесяцігадовы досвед працы па ўсім свеце,AVIAV TM (Cofrance SARL)
  • з’яўляецца членам аўтарытэтных авіяцыйных бізнес-асацыяцый: EBAA (European Business Aviation Association), NBAA (National Business Aviation Association) і ўдзельнікам лідзіруючай чартарнай сеткі Avinode,
  • мае офісы па ўсім свеце,
  • мае інтэрнацыянальны склад (нашыя супрацоўнікі размаўляюць на многіх мовах, у тым ліку выдатна валодаюць расійскай мовай),
  • дапаможа ў любым пытанні, што да дзелавой авіяцыі,
  • заслужыла давер кліентаў з зусім розных краінаў планеты,
  • супрацоўнічае з уладальнікамі самалётаў і авіякампаніямі усяго свету,
  • гатовая прадаставіць найбольш выгадныя ўмовы арэнды для сваіх кліентаў,
  • мае ў сваім распараджэнні некалькі соцень мадэляў розных паветраных судоў,
  • з’яўляецца лідарам еўрапейскіх дзелавых, медыцынскіх і грузавых прыватных перавозак,
  • мае бездакорную рэпутацыю,
  • гарантуе кліентам найвышэйшы ўзровень бяспекі і стопрацэнтную канфідэнцыйнасць,
  • прадастаўляе замоўцам вялікі спектр дадатковых паслугаў, якія тычацца авіяпадарожжа.

Бізнес-авіяцыя у Славеніі карыстаецца папулярнасцю найперш сярод буйных арганізацый і прадпрымальнікаў, калі ім трэба ляцець у іншыя еўрапейскія краіны, у Расію, ў Азію або Паўночную Амерыку. Вы можаце адправіць у камандзіроўку вашых супрацоўнікаў або арандаваць самалёт для сябе – мы арганізуем індывідуальны маршрут нават калі яго не прадастаўляе ніводная авіякампанія.

AVIAV TM (Cofrance SARL) – ваш незамяняльны памочнік у галіне дзелавой авіяцыі. З намі вы дасягнеце ўсіх пастаўленых мэтаў і скорыце новыя вышыні!