Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без грузавой авіяцыі. Яе паслугі асабліва запатрабаваныя, калі трэба перавезці рэчы як мага хутка на вялікія адлегласці, напрыклад, прадукты харчавання або іншыя тавары, што хутка псуюцца. Здараецца, што трэба дужа тэрмінова даставіць дакументы, запасныя часткі для аўтамабіляў або іншай тэхнікі, медыкаменты або гуманітарную дапамогу. Такую задачу можа адолець толькі самалёт, а калі мова пра цяжкадаступнае месца, дык на дапамогу прыходзяць і верталёты.

Вядома, Славенія не з’яўляецца выключэннем, і авіяперавозкі грузаў тут патрэбныя рэгулярна. Індустрыяльная краіна з эканомікай, што хутка развіваецца, не можа заставацца ўбаку ад справаў: прадпрымальнікам і іншым буйным грамадскім дзеячам транспартныя самалёты пільна патрэбныя для паспяховай працы і росквіту бізнэсу.

 

Паслугі транспартнай авіяцыі

Кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL) радая прапанаваць свае паслугі ў гэтым напрамку. У нашым распараджэнні вялікая колькасць самалётаў зусім рознага фармату, і мы гатовыя ўзяцца за авіяперавозку любых грузаў, акрамя тых, вываз якіх забаронены з краіны (напрыклад, зброі або гістарычных каштоўнасцяў). Мы арганізуем увесь працэс ад пачатку да канца:

  • знойдзем аптымальную мадэль самалёта,
  • створым у салоне або багажным адсеку ідэальныя ўмовы для перавозкі тавараў,
  • запакуем грузы,
  • даставім іх у аэрапорт,
  • аформім усе суправаджальныя дакументы,
  • сустрэнем адпраўленні ў пункце прыбыцця,
  • давязем іх да дзвярэй атрымальніка,
  • пры патрэбе прадаставім склад для захоўвання.

Каб падпісаць дамову з AVIAV TM (Cofrance SARL), вам не давядзецца нікуды ехаць. Мы гатовыя заключыць кантракт як на разавае, так і на працяглае абслугоўванне праз электронную пошту. Зразумела, па вашым жаданні мы гатовыя адправіць вам дакументы звычайным лістом з Ніцы, дзе размешчаны наш галоўны офіс. Аднак дзеля таго што нашыя самалёты лятаюць па ўсім свеце, дык мы даўно прызвычаіліся да таго, што знаёмімся з кліентамі толькі завочна.

 

Грузавыя самалёты: бяспечна і надзейна

Самалёт з’яўляецца не толькі найхутчэйшым, але і найбольш надзейным спосабам дастаўкі. Ва ўсіх аэрапортах усталяваныя сучасныя сістэмы бяспекі, розныя службы кантралююць увесь працэс дастаўкі ад пачатку да канца, таму вы можаце быць цалкам упэўненыя ў тым, што вашы грузыя прыбудуць у поўнай захаванасці. Аднак пры жаданні мы заўсёды гатовыя застрахаваць адпраўленні і параіць надзейную кампанію, якая на выгодных для вас умовах заключыць дамову, што пакрые найбольш верагодныя рызыкі.

Грузавая авіяцыя у Славеніі дапаможа вырашыць задачы буйному і сярэдняму бізнесу, у той жа час яна незамяняльная і для прыватных асобаў. Напрыклад, калі вы плануеце пераязджаць у іншую краіну на сталае жыхарства, з нейкіх іншых прычынаў перавезці шмат асабістых рэчаў за мяжу або ў іншы горад, дык найлепш наняць для гэтых мэтаў прыватны транспартны самалёт. Звычайныя авіякампаніі вельмі моцна абмяжоўваюць вагу і габарыты багажу, таму вывезці шмат рэчаў рэгулярнымі рэйсамі ніяк не ўдасца. Звярніцеся ў AVIAV TM (Cofrance SARL), і мы прадаставім вам самалёт патрэбнага памеру, куды паспяхова змесціцца ўся вашая мэбля, прадметы інтэр’еру, бабуліна піяніна і старадаўняя карціна невядомага мастака.

Працаваць з намі зручна: з кліентамі мы маем зносіны па інтэрнэце або па тэлефоне, таму вы можаце звязацца намі, знаходзячыся ў любым пункце свету. Дзеля таго што AVIAV TM (Cofrance SARL) з’яўляецца вядучым еўрапейскім авіяброкерам, дык кліентам з Славеніі мы заўсёды гатовыя прапанаваць найбольш выгодныя ўмовы супрацоўніцтва і гарачыя прапановы са зніжкамі.